Беларуская Служба

Польшча пабудуе чарговы газапорт

10.12.2019 13:43
Польшча хоча стаць энергетычным хабам для сваёй часткі Еўропы.
Анджэй ДудаPAP/Darek Delmanowicz

Прэзідэнт Анджэй Дуда анансаваў будову чарговага газапорту ў Гданьску ці ў Гдыні. У Бжазове на Падкарпацці прэзідэнт казаў, што Польшча хоча стаць энергетычным хабам для сваёй часткі Еўропы:

- Мы будзем будаваць чарговы газапорт. У Гданьску ці ў Гдыні. Мы хочам, каб дзякуючы нам, дзякуючы нашым інвестыцыям не толькі Польшча мела забяспечаныя пастаўкі газу. А за гэтым ідзе энергетычная бяспека. Мы б хацелі несці гэтую бяспеку ў іншыя краіны цэнтральнай Еўропы – у Славакію, Украіну і далей на поўдзень. Гэта вельмі важна для будавання бяспекі ў гэтай частцы Еўропы.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што гэтыя захады ўпісваюцца ў задачы будовы сучаснай, а ў выніку багатай Еўропы.

ав