Інстытут нацыянальнай памяці запусціў новы партал Przystanekhistoria.pl. Партал будзе прадстаўляць, сярод іншага, усе навуковыя дасягненні інстытута, а таксама найбольш цікавыя матэрыялы, сабраныя ў яго архіве.
Галоўны рэдактар партала Рафал Ляськевіч (Rafał Leśkiewicz) паясняе, што на партале ў электронным выглядзе можна будзе знайсці, сярод іншага, усе публікацыі інстытута.
- Тут можна будзе прачытаць каля 800 рознага віду публікацый, выдадзеных Інстытутам нацыянальнай памяці цягам апошніх 20-ці гадоў. Гэта кнігі, бюлетэні, інфармацыйныя матэрыялы, часопісы і ўкладышы. Апрача таго можна будзе пазнаёміцца з больш за тысячу фільмаў, знятых як самым ІНП, так і ў супрацы з рознымі ўстановамі.
Рафал Ляськевіч дадае, што на партале будуць змешчаныя таксама важныя і цікавыя архіўныя дакументы і фотаздымкі.
Тут можна будзе таксама праверыць свае гістарычныя веды. Гэта дзякуючы змешчаным там віктарынам. Інфармацыя, апублікаваная на партале Przystanekhistoria.pl, датычыць гадоў 1863-1990.
аз