Беларуская Служба

Студыя асветніцкага кіно Лодзі адзначае сваё 70-годдзе

15.12.2019 13:03
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі звярнуў асобую ўвагу на заслугі аб’яднання і яго творцаў.
.    70-
П. Гліньскі падчас святкавання 70-годдзя кінастудыіPAP/Grzegorz Michałowski

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі падчас святкавання 70-годдзя Студыі асветніцкага кіно Лодзі паведаміў, што яго міністэрства будзе надалей падтрымліваць кінастудыю.

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі звярнуў асобую ўвагу на заслугі аб’яднання і яго творцаў:

-Будзем падтрымліваць, ратаваць студыю. Хутчэй развіваць – гэта ўласцівае слова. Мы толькі ад нядаўняга часу маем на гэта нейкі ўплыў. Напэўна мы не дапусцім да такой сітуацыі, калі Студыі асветніцкага кіно Лодзі будзе нешта пагражаць.

Святкаванне 70-годдзя Студыі асветніцкага кіно было аб’яднанае з уручэннем дзяржаўных узнагарод за дасягненні ў галіне кінематографу. Таксама да гэтай падзей прымеркаваны вернісаж і выстава, якія размешчаны ў Музеі гораду Лодзі.

IAR/эж