Прэс-сакратар службы Аніта Велянэк гаворыць, што агулам былі затрыманыя каля 163 тысяч цацак:
- Кантрабандны тавар у двух кантэйнерах павінен быў трапіць з Кітая ў ЕЗ. У першым кантэйнеры кантрабандныя цацкі былі перамешаныя з легальным таварам, які быў у дакументах. У другім знаходзіліся зусім іншыя цацкі. Цацкі нагадвалі тавар вядомых вытворцаў і былі пазначаная іхнымі таварнымі знакамі. Цяпер ідзе праверка трэцяга кантэйнеру з лялькамі, канструктарамі. Усё сведчыць аб тым, што гэта таксама падроблены тавар.
Кантрабандыстам пагражае да двух гадоў турмы. Дзякуючы працы Падатковай адміністрацыі Польшчы ў 2019 годзе на рынак не трапілі больш за мільён забавак, якія маглі пагражаць здароўю і бяспецы дзяцей.
ав