Беларуская Служба

У Варшаве пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі (ФОТА)

21.12.2019 14:41
Удзельнікі пікету трымалі транспаранты супраць інтэграцыйных працэсаў паміж Мінскам і Масквой, праспявалі таксама песні «Пагоня» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Аўдыё
  • Сёння ў суботу, 21 снежня, у самым цэнтры Варшавы ў Старым горадзе прайшоў мітынг супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёння ў суботу, 21 снежня, у самым цэнтры Варшавы ў Старым горадзе прайшоў мітынг супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Пратэст арганізавала грамадская арганізацыя «Беларускім дом у Варшаве».

Удзельнікі пікету трымалі транспаранты супраць інтэграцыйных працэсаў паміж Мінскам і Масквой, праспявалі таксама песні «Пагоня» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Удзельнік акцыі, журналіст Алесь Карніенка, які пражывае ў Польшчы, сказаў нашаму карэспандэнту, што беларусы Варшавы, не маючы магчымасці выказаць пратэст на бацькаўшчыне, вырашылі таксама паказаць тут, у польскай сталіцы, што яны супраць інтэграцыі.

Альберт Ежы Вяжбіцкі

слухайце аўдыёфайл


У Варшаве пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі (ФОТА) У Варшаве пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 
У Варшаве пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі У Варшаве пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі