У Польшчы быў адзначаны Дзень памяці аб загінулых і памерлых у місіях і ваенных аперацыях за межамі дзяржавы. У гэты дзень палякі ўшанавалі памяць усіх салдат, якія аддалі свае жыцці падчас такіх аперацый.
Эксперт па бяспецы з Жэшаўскага ўніверсітэта Мацей Малчаноўскі адзначыў, што ўдзел польскіх салдат у місіях неабходна. Паводле яго, гэта ўмацоўвае аўтарытэт польскай дзяржавы і сведчыць пра гатоўнасць выконваць міжнародныя абавязацельствы.
Дзень памяці аб загінулых і памерлых у місіях і ваенных аперацыях за межамі дзяржавы адзначаецца 21 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе ў Афганістане загінула пяцёра польскіх салдат.
вс