Дзеючая ў Беларусі польская асветніцкая арганізацыя «Polskа Macierz Szkolnа» адкрыла новыя класы ў Гродне. Іх наведала дэлегацыя вышэйшай палаты польскага парламента. Польскія сенатары знаходзяцца з трохдзённым візітам у Гродзенскай вобласці.
Старшыня камітэту Сената Польшчы па пытаннях польскай дыяспары і кантактам з палякамі за мяжой Казімеж Міхал Уяздоўскі падкрэсліў, што адкрыццё новых класаў для вывучэння польскай мовы – гэта важная інвестыцыя:
-Паўстала чарговая прастора, пры дапамозе якой можна вывучаць польскую мову, падтрымліваць кантакты з польскай культурай. Хацеў бы выказаць падзяку кіраўніцтву арганізацыі «Polskа Macierz Szkolnа» за паслядоўнасць, настойлівасць і рэзультатыўнасць іх дзейнасці.
Дэлегацыя Сенату Польшчы таксама наведала іншыя грамадскія школы, якія дзейнічаюць пры філіялах Саюзу палякаў Беларусі ў Гродне ды Ваўкавыску. Навучэнцам былі перададзеныя некалькі сотняў калядных пасылак, сабраных у Польшчы.
IAR/эж