Беларуская Служба

Легендарны польскі ансамбль «Чырвоныя гітары» адзначае 55-годдзе

03.01.2020 13:07
Нягледзячы на тое, што пік славы «Чыровных гітараў» прыйшоўся на 1960 і 70-ыя гады, іх творы дагэтуль рэгулярна гучаць у эфіры польскіх радыёстанцый.
Festiwal Piosenki Żołnierskiej w Kołobrzegu w 1969 roku. Pierwszy z lewej lider zespołu Czerwone Gitary Krzysztof Klenczon, w środku Seweryn Krajewski, z prawej Bernard Dornowski. Foto: PAPStefan Kraszewski
Festiwal Piosenki Żołnierskiej w Kołobrzegu w 1969 roku. Pierwszy z lewej lider zespołu Czerwone Gitary Krzysztof Klenczon, w środku Seweryn Krajewski, z prawej Bernard Dornowski. Foto: PAP/Stefan Kraszewski.

3 студзеня 1965 года ў адной з Гданьскіх кавярняў Бэрнард Дарноўскі, Ежы Косэля, Кшытоф Кленчон ды іншыя стварылі «Чырвоныя гітары» – адзін х самых папулярных калектываў у гісторыі польскай поп-музыкі. Назва калектыву паходзіць ад колеру гітараў на якіх гралі музыкі.

«Чырвоныя гітары» далі тысячы канцэртаў і запісалі многа вядомых хітоў, такіх як «Anna Maria», «Takie ładne oczy», «Dozwolone do lat 18-tu» ці «Kwiaty we włosach».

«Чырвоныя гітары» называлі «польскімі Бітлз». У 1969 годзе ў французскіх Канах польскіх калектыў быў адзначаны ўзнагародай MIDEM, якую прызнаюць за самую вялікую колькасць прададзеных кружэлак у краіне, з якой паходзіць выканаўца.

Нягледзячы на тое, што пік славы «Чыровных гітараў» прыйшоўся на 1960 і 70-ыя гады, іх творы дагэтуль рэгулярна гучаць у эфіры польскіх радыёстанцый. Як напрыклад песня «Powiedz stary, gdzieś ty był» («Скажы браточак, дзе ж ты быў»).

У 2015 годзе, падчас 52 Агульнанацыянальнага фестывалю польскай песні ў Аполі, «Чырвоныя гітары» адкрылі сваю зорачку на Алеі зорак польскай песні.

IAR/эж