Беларуская Служба

Галоўная апазіцыйная партыя Польшчы зменіць свайго лідара

03.01.2020 13:28
 Шэрагі «Грамадзянскай платформы» будуць абіраць новага кіраўніка партыі да 25 студзеня. 
.   .
Т. Сямоняк і Г. СхетынаPAP/Tomasz Gzell

Цяперашні старшыня апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Гжэгаж Схетына (Grzegorz Schetyna) не будзе прымаць удзел у выбарах кіраўніка партыі. Падчас адмысловай прэсавай канферэнцыі Схетына запэўніў, што падчас галасавання падтрымае свайго намесніка Томаша Сямоняка (Tomasz Siemoniak):

-Я завяршаю гэты этап. Цяпер платформа знаходзіцца ў значна лепшым стане чымсьці ў 2015-16 гадах. Прыйшоў час новых выклікаў, новых абліччаў, новага пачатку і новага раздзелу.

У сваю чаргу Томаш Сямоняк аргументаваў свой удзел у партыйных выбарах членствам у «Грамадзянскай платформе» ад самага пачатку яе існавання. Шэрагі «Грамадзянскай платформы» будуць абіраць новага кіраўніка партыі да 25 студзеня. У выпадку, калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ неабходнай колькасці галасоў, адбудзецца другі тур.

IAR/эж