Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы занепакоены сітуацыяй на Блізкім Усходзе

04.01.2020 13:15
Адмысловая структурная адзінка Бюро нацыянальнай бяспекі ў рэжыме рэальнага часу сочыць за становішчам на Блізкім Усходзе і перадае даклады  Анджэю Дудзе.
Prezydent RP Andrzej Duda
Prezydent RP Andrzej Duda Krzysztof Sitkowski/KPRP/Twitter

Прэсавы сакратар польскага лідара Блажэй Спыхальскі пераконваў, што Анджэй Дуда пільна сочыць за напружаннем паміж Тэгеранам і Вашынгтонам. Прэс-сакратар паведаміў, што кіраўнік дзяржавы ўвесь час знаходзіцца ў кантакце з міністэрствам замежных спраў і міністэрствам нацыянальнай абароны.

Апроч гэтага Блажэй Спыхальскі заявіў, што адмысловая структурная адзінка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы ў рэжыме рэальнага часу сочыць за становішчам на Блізкім Усходзе і перадае адпаведныя даклады прэзідэнту Дудзе:

-Вядома, справа надзвычай далікатная. Дадзенае пытанне вымагае прыняцця зважаных і адпаведных рашэнняў. Нашыя крокі павіны ажыццяўляцца таксама і ў выніку кансультацый з партнёрамі – з НАТА, з Еўрапейскім Звязам і перад усім са Злучанымі Штатамі.

Ісламская Рэспубліка Іран пагражае Злучаным Штатам маштабнай помстай за ліквідацыю камандуючага Корпуса вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі Касэма Сулеймані. Генерал і яшчэ пяць чалавек былі забітыя ў пятніцу, 3 студзеня падчас ракетнага ўдару ў ваколіцах міжнароднага аэрапорту Багдаду.

Улады Ірану ў сувязі са смерцю Касэма Сулеймані абвесцілі трохдзённую нацыянальную жалобу. Таксама духоўныя лідары Ірану прыраўнялі спецаперацыю ЗША па ліквідацыі іранскага генерала да абвяшчэння ЗША вайны Ірану.

IAR/эж