Пра гэта заявіў прэсавы сакратар галоўнага каменданта Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Павел Фронтчак (Paweł Frątczak). Ратавальнікі нагадваюць, што восенню і ўзімку найбольш пажараў выклікае няправільнае выкарыстанне ацяпляльнага абсталявання.
У эфіры Польскага радыё Павел Фронтчак адзначыў, што 8 з 10 ахвяраў пажараў гінуць ад агню ў кватэрах, перад усім ад уздзеяння дыму і чаду:
-Каб бяспечна выкарыстоўваць усё, што сілкуецца вуголлем, дровамі, газам або мазутам мы павінны забяспечыць адпаведную цыркуляцыю паветра. Забаронена засланяць вентыляцыйныя адтуліны.
Прэс-сакратар галоўнага каменданта Дзяржаўнай пажарнай службы Павел Фронтчак у чарговы раз заклікаў не ігнараваць сігналы пажарнага апавяшчальніка, які знаходзіцца ў суседняй кватэры. Ратавальнік падкрэсліў, рашучыя дзеянні неабыякавых грамадзянаў могуць уратаваць чалавечае жыццё.
IAR/эж