Беларуская Служба

Польскі Сейм заняўся хлуснёй Расіі

05.01.2020 11:50
Намеснік старшыні Сейму Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска заявіла, што барацьба з расійскай хлуснёй пра гісторыю Польшчы павінна быць паслядоўная.
Sejm RP
Sejm RPTwitter/Sejm RP

Намеснік старшыні Сейму Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска (Małgorzata Kidawa-Błońska) анансавала, што прадставіць праект пастановы па пытанні гістарычнай хлусні Расіі. Аб гэтым напісаў у сацыяльнай сетцы Twitter старшыня фракцыі кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Рышард Тарлецкі (Ryszard Terleck). Парламентар удакладніў, што адначасова іншы праект пастановы распрацоўвае Камісія Сейму па замежных справах.

Напярэдадні кандыдат на прэзідэнта ад апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Малгажата Кідава-Блоньска паведаміла, што падчас бліжэйшага пасяджэння ніжняй палаты польскага парламенту прадставіць уласны праект пастановы аб расійскай прапагандзе, якая ачарняе Польшчу. Палітык заявіла, што барацьба з расійскай хлуснёй пра гісторыю Польшчы павінна быць паслядоўная, вымагае кансалідацыі.

Нагадаем, нядаўна прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвінаваціў Польшчу, што тая напярэдадні Другой сусветнай вайны супрацоўнічала з гітлераўскай Нямеччынай. Выказванні кіраўніка Расіі выклікалі моцную хвалю абурэння ў Польшчы.

PR/эж

МЗС Польшчы: Выказванні Пуціна не выклікалі спадзяванага эфекту

31.12.2019 12:07
Прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы кажуць пра малую эфектыўнасць гэткай палітыкі расейскіх уладаў.

Пуцін прайграе бітву за гісторыю

31.12.2019 15:09
Захад не паверыў у словы Ўладзіміра Пуціна, яго кампанія супраць Польшчы панясе паразу.

Мэта атак Уладзіміра Пуціна на Польшчу застаецца невядомай

04.01.2020 13:56
Палітолаг  Павел Коваль заявіў, што дагэтуль не існуе адзінай гіпотэзы, аб тым што паслужыла падставай цяперашняй расійскай рыторыкі.