Жыхары гораду Нова-Суль, які знаходзіцца на захадзе Польшчы і жыхары Глівіцаў, што на поўдні сёння выбіраюць мэраў. Папярэднія кіраўнік гэтых гарадоў былі абраныя сенатарамі Польшчы. Так жыхары Глівіцаў ахвотна карыстаюцца сваім выбарчым правам:
-Акурат вяртаемся з выбарчага ўчастку, людзі там ёсць, але так многа. Мы свой абавязак выконваем, яго не пазбягаем!
У сваю чаргу ў горадзе Нова-Суль у спісах выбарцаў знаходзяцца 29 тысяч чалавек. У нядзелю выбарцы Новай-Сулі маюць магчымасць прагаласаваць у 14 выбарчых участках, у іх бюлетэнях знаходзіцца чатыры прозвішчы. Паводле польскага заканадаўства, выбарчыя ўчасткі на выбарах мэра ў Новай-Сулі і Глівіцах будуць адчынены да 21 гадзіны.
IAR/эж