Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы павіншаваў хрысціянаў усходняга абраду з Нараджэннем Хрыстовым

06.01.2020 13:28
«Няхай сумеснае святкаванне калядаў стане спрыяльным момантам для ўнутранай засяроджанасці і ўпэўненасці ў перамозе дабра і надзеі».
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaPAP/Leszek Szymański

Напярэдадні Раства, паводле юліянскага календара, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў духавенства і вернікаў праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэркваў.

-Ад самага сэрца я хацеў бы пажадаць вам працвітання, шчасця ды міру. Няхай гэты асаблівы час напоўніць вашыя сэрцы радасцю, створыць магчымасць для многіх цёплых сустрэч з вашымі блізкімі. Няхай сумеснае святкаванне калядаў стане спрыяльным момантам для ўнутранай засяроджанасці і ўпэўненасці ў перамозе дабра і надзеі.

Каляды паводле юліянскага календара прыпадаюць на 13 дзень пасля святаў, якія адзначаюцца ў адпаведнасці з грыгарыянскім календаром. Дадзены каляндар выкарыстоўваецца ў каталіцкай і некаторымі праваслаўнымі цэрквамі.

IAR/эж