Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда склікаў паседжанне Рады міністраў

07.01.2020 13:36
Размовы тычацца сітуацыі на Блізкім Усходзе, а таксама святкавання гадавіны вызвалення Аўшвіц-Біркенаў.
Анджэй ДудаPAP/Paweł Supernak

Польшча павінна добра падрыхтавацца да святкавання 75-й гадавіны вызвалення канцлагеру Аўшвіц-Біркенаў – гаворыць намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Селін. Краіна павінна быць гатовая на чарговыя спробы скажэння гісторыі.

Прэзідэнт Анджэй Дуда склікае сёння паседжанне Рады міністраў. Размовы будуць тычыцца сітуацыі на Блізкім Усходзе, але таксама святкавання гадавіны вызвалення Аўшвіц-Біркенаў.

На хвалях Польскага радыё Яраслаў Селін казаў, што да гэтага часу Польшчы ўдавалася эфектыўна змагацца з расійскай прапагандай:

- Вельмі важнай аказалася пазіцыя прэм’ера Матэвуша Маравецкага з 29 снежня, высланая ў свет на многіх мовах на тэму праўды аб тым, хто распачаў Другую сусветную вайну, а хто быў ахвярай. Расійская спроба фальсіфікацыі гісторыі вельмі моцна прайграла. Канешне, іншыя органы ўлады таксама павінны выказацца ў гэтай справе. На гэтым тыдні будзе першае паседжанне Сейму ў гэтым годзе. Варта, заняць пазіцыю ў справе.

Згодна з Канстытуцыяй, прэзідэнт скліакае Раду міністраў у асабліва важных справах.

ав