2,32 млн чалавек з цэлага свету наведалі ў мінулым годзе месцы памяці, якія ахопліваюць тэрыторыю былога нямецкага канцлагеру Аўшвіц-Біркенаў. Гэта амаль на 170 тысяч больш, чым у рэкордным да гэтага часу 2018 годзе, паінфармавала прэс-бюро Музею Аўшвіц.
Самую вялікую групу складалі палякі (396 тыс.), за імі ішлі 200 тысяч з Вялікабрытаніі, крыху больш за 100 тысяч італьянцаў, 73 тысячы немцаў.
Ажно 81% гасцей музейны комплекс наведвала з адным з 340 гідаў-педагогаў, якія працуюць на 21 мове. Шматлікія індывідуальныя наведвальнікі музею таксама карыстаюцца паслугамі гіда.
У музеі паведамілі, што, акрамя экскурсій, важнай часткай яго дзейнасці з'яўляюцца спецыялістычныя праекты. У 2019 годзе ва ўсіх праграмах Міжнароднага цэнтра адукацыі пра Аўшвіц і Галакост удзел прынялі больш за 18 тысяч чалавек. Важнай часткай працы зʼяўляюцца сацыяльныя СМІ. Больш за 900 тысяч сочыць за профілем на Твітэры, больш за 300 тысяч на Фэйсбуку, а 80 тысяч на Інстаграме.
З увагі на вялікае зацікаўленне прэс-бюро музею заахвочвае тых, хто збіраецца наведаць Аўшвіц-Біркенаў, загаддзя браніраваць месцы на старонцы visit.auschwitz.org.
ав