Мёртвы ястраб, які быў знойдзены некалькі дзён таму ў гміне Усцімаў (Uscimów) у Люблінскім ваяводстве, быў заражаны вірусам птушынага грыпу. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны ветэрынарны інстытут у Пулавах (Puławy). Гэта першы выяўлены сёлета выпадак віруса птушынага грыпу ў дзікай птушкі.
„Гэта азначае, што вірус можна выступаць у дзікай птушкі, якая жыве свабодна. Гэта таксама азначае высокую рызыку для птушкагадоўлі ў Польшчы”, - кажа Кшыштаф Сметанка (Krzysztof Śmietanka) з Дзяржаўнага ветэрынарнага інстытуту ў Пулавах.
- Цяжка сказаць, якім чынам ястраб заразіўся. Паколькі гэта драпежная птушка, то мы не ведаем, ці ён заразіўся ад мяса дзікай, ці хатняй птушкі. Пацвердзіць, тое, што вірус выступае ў дзікай птушкі ў рэгіёне можна будзе выключна тады, калі мы яго знойдзем таксама тутэйшай воднай птушкі, то бок у лебедзяў і качак.
На сённяшні дзень былі выяўлена 9 ачагоў віруса птушынага грыпу ў Польшчы. Хвароба была зафіксаваная ў двух паветах Люблінскага вакаводства і ў адным павеце ў Вялікапольшчы.
аз