Беларуская Служба

У школьнікаў пяці ваяводстваў распачаліся канікулы

10.01.2020 12:36
Больш за 1 мільён 600 тысяч дзяцей з 7,5 тысяч школаў будуць адпачываць ад навукі да 26 студзеня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/mooremedia

Вучні Люблінскага, Лодскага, Падкарпацкага, Паморскага ды Сілезскага ваяводстваў пасля апошняга пятнічнага ўрока сыходзяць на канікулы. Больш за 1 мільён 600 тысяч дзяцей з 7,5 тысяч школаў будуць адпачываць ад навукі да 26 студзеня.

Прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы  Анна Астроўская (Anna Ostrowska) падкрэсліла, што яе ўстанова падрыхтавала рэсурс «База адпачынку», дзе бацькі могуць праверыць ці іх чада адпачываюць у бяспецы:

- Дастаткова ўвайсці на старонку і там будуць бачныя ўся інфармацыя пра школьную экскурсію. Мы інфармуем аб тым куды і калі ладзіцца экскурсія. Таксама там з’яўляецца інфармацыя ці арганізатар зарэгістраваў гэты адпачынак у нашай базе.

У «Базу адпачынку», пасля зацвярджэння мясцовым Аддзелам адукацыі, трапляюць усе выезды школьнікаў падчас канікул, гэта тычацца, як замежных экскурсій так і паездак па Польшчы. На момант пачатку зімовых канікул у першых пяці ваяводствах у базе знаходзіцца 4 тысячы абвестак, іх колькасць няўхільна расце.

IAR/эж