Беларуская Служба

Геапалітычную арыентацыю беларусаў абмеркавалі ў Варшаўскім універсітэце

10.01.2020 16:26
Сацыялагічнае даследаванне А. Вардамацкага выразна прадэманстравала трэнд на скарачэнне колькасці прыхільнікаў саюзу з Расіяй.
 .
Прафесар А. Вардамацкі прэзентуе вынікі апошняга сацыялагічнага даследавання Foto: SEW UW

Чарговае абвастрэнне стасункаў паміж Масквой і Міснкам, выкліканае жаданнем Расіі паглыбіць так званую інтэграцыю, цікавіць навуковую супольнасць Польшчы. Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта зладзіў прэзентацыю вынікаў сацыялагічнага даследавання аб геапалітычных арыентацыях беларускага грамадства.

Сацыялагічныя даследаванні былі праведзеныя Беларускай аналітычнай майстэрняй пад кіраўніцтвам сацыёлага, прафесара Андрэя Вардамацкага.

Даследаванне выразна прадэманстравала трэнд на скарачэнне колькасці прыхільнікаў саюзу з Расіяй. Зараз такі саюз падтрымлівае 54.5% апытаных і гэта на 10 пунктаў меней у параўнанні з апытаннямі гадавой даўніны, а доля тых, хто выбраў паляпшэнне адносінаў з Еўрапейскім Звязам зараз склала 25%, назіраецца павелічэнне гэтага паказніка на 5%. Прафесар Аднрэй Вардамацкі адказвае ці дадзены трэнд мае сталы характар:

-Кажучы агульна, усё будзе залежыць ад медыйнай сітуацыі ў Беларусі. Калі тая будзе мець такую афарбоўку як зараз – паніжэнне колькасці прыхільнікаў больш шчыльнай інтэграцыі з Расіяй будзе паніжацца, а колькасць прыхільнікаў збліжэння з Еўрапейскім Звязам наадварот павялічвацца.

Адначасова, паводле апытання, праведзенага летась у верасні, 75,5% рэспандэнтаў лічаць, што Беларусь і Расія павінны заставацца незалежнымі, прыязнымі дзяржавамі з адкрытымі межамі і без мытнай службы.

эж