Прэзідэнт Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзер-Дуда сустрэліся з прадстаўнікамі Касцёлаў і рэлігійных аб’яднанняў, а таксама нацыянальных і этнічных меншасцяў Польшчы.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што польская культура ўтрымлівае ў сабе разнастайныя элементы, пазычаныя з культур шматлікіх народаў, прадстаўнікі якіх жылі і жывуць у Польшчы, таму яна багатая:
- Яна складаецца са шматлікіх, прынесеных на працягу стагоддзяў традыцый, у розных аспектах: у мове, творчасці, звычаях, архітэктуры. Усё гэты мы цяпер называем польскім.
Навагодняя сустрэча прэзідэнцкай пары з прадстаўнікамі Касцёлаў і меншасцяў адбылася пяты раз.
ав