Прэзідэнцкая пара павіншавала польскіх бабуль і дзядуль з нагоды іх свята. Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзер-Дуда напісалі: – Вы з’яўляецеся для сваіх унукаў выключнымі асобамі, настаўнікамі жыцця, цярплівымі слухачамі і сапраўднымі сябрамі, дзеліцеся з імі жыццёвым досведам і мудрасцю. Дзякуем за працу і высілак, укладзены ў выхаванне ўнукаў, – напісала прэзідэнцкая пара. – За тое, што перадаеце каштоўнасці, вучыце паводзін і прывіваеце добрыя ўзоры. Няхай радасць і гонар унукамі няспынны будуць з вамі, а аказанае дабро заўсёды сустракаецца з удзячнасцю.
Дзень бабулі ў Польшчы адзначаецца 21 студзеня, а 22 студзеня – Дзень дзядулі. Традыцыя нарадзілася ў 1964 годзе па ініцыятыве тыднёвіка «Жанчыны і жыццё», які змясціў здымак старэйшай, сівой жанчыны ў крэсле, якая вязала на прутках, і заклікаў уганараваць усіх бабуль. У наступныя гады ідэю падхапілі іншыя выданні, а з 1967 году святкавалі ўжо ў цэлай Польшчы. Дзень дзядулі стаў папулярным у Польшчы ў 80-х гадах.
Традыцыя святкавання Дня бабулі і дзядулі існуе і ў іншых краінах. У гэты ж самы дзень святкуюць у Балгарыі і Бразіліі, а ў Іспаніі – 26 ліпеня. У Францыя гэтае свята адзначаюць у першую нядзелю сакавіка. У сваю чаргу ў Японіі ёсць Дзень павагі да старых.
ав