Так вынікае з дадзеных Фонду сацыяльнага страхавання Польшчы. Старшыня праўлення Фонду прафесар Гертруда Усьціньска (Gertruda Uścińska) паведаміла, што з 2015 года па канец 2019 колькасць працуючых пенсіянераў павялічылася прыкладна на 37%:
- Напрыканцы мінулага году мы аднатавалі больш за 1 млн 100 тысяч чалавек, якія маюць статус пенсіянера але надалей занятыя на рынку працы. Гэтыя людзі працягваюць быць эканамічна актыўныя ў розных галінах гаспадаркі ды ў розных прафесіях. Пасля прызнання пенсіі яны працягваюць быць актыўнымі.
Старшыння праўлення Фонду сацыяльнага страхавання Гертруда Усьціньска таксама паведаміла, што ў мінулым годзе толькі 60% выйшлі на пенсію ў момант набыцця права на яе, гэта значыць ва ўзросце 60 гадоў для жанчын і 65 для мужчын.
IAR/эж