Беларуская Служба

Моцны вецер абрынуўся на Польшчу

24.02.2020 11:06
Раніцай без электрычнасці засталіся больш за 76 тысяч чалавек.
Наступствы непагаддзі ў Польшчы Foto: PAP/Darek Delmanowicz

Пяць чалавек атрымалі раненні ў выніку штармавога ветру, які прайшоўся над тэрыторыяй Польшчы. Як распавёў прэсавы сакратар Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай пажарнай аховы Павел Фронтчак (Paweł Frątczak), сярод пацярпелых адзін ратавальнік:

-Пяць чалавек параненыя: чатыры ў Ніжняй Сілезіі і адзін у Лодзьскім ваяводстве. У Лодзьскім ваяводстве пацярпеў ратавальнік, які падчас забеспячэння даху ўпаў з драбіны. На шчасце, ва ўсіх пацярпелых раненні не пагражаюць жыццю.

Пажарныя па ўсёй Польшчы экстранна рамантавалі больш за 300 зламаных і пашкоджаных дахаў. Раніцай без электрычнасці засталіся больш за 76 тысяч чалавек, больш за ўсё – каля 18 тысяч у Малапольскім ваяводстве. Найбольшая колькасць выездаў для выдалення з дарогаў зламаных дрэў была зарэгістравана ў Ніжняй Сілезіі.

З учарашняга вечара да сённяшняй раніцы ратавальнікі выязджалі на выклікі больш за 2 тысячы 250 разоў.

IAR/эж