Беларуская Служба

Краіны Трохмор'я не згаджаюцца на скарачэнне сельскагаспадарчых выдаткаў ЕЗ

24.02.2020 11:53
Краіны Трохмор’я не пагаджаюцца на скарачэнне выдаткаў на Супольную аграрную палітыку ЕЗ
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

У польскай сталіцы праходзіць сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі краінаў Усходняй, Цэнтральнай Еўропы і Балканаў. У ёй таксама ўдзельнічае камісар Еўрапейскага Звязу па пытаннях сельскай гаспадаркі Януш Вайцяхоўскі. Галоўная тэма сустрэчы – выдаткі на сельскую гаспадарку ў новым бюджэце Еўрапейскага Звязу на 2021-27 гады.

Сустрэча ў Варшаве павінна завяршыцца падпісаннем сумеснай дэкларацыі 11 міністраў. Еўракамісар па пытаннях сельскай гаспадаркі Януш Вайцяхоўскі (Janusz Wojciechowski) лічыць, што голас Цэнтральнай і Усходняй Еўропы чутны ў Бруселі. Палітык падкрэсліў, што Супольная аграрная палітыка на 2021-27 гады павінна ўлічваць патрэбы фермераў гэтага рэгіёну:

-У выпадку рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы мы маем дачыненне з пэўнай адсталасцю. Гэтыя краіны мелі надзвычайны вопыт камуністычнага панавання, што аказала вялікі ўплыў на сельскую гаспадарку. Ён адчуваецца дагэтуль, і Супольная аграрная палітыка ЕЗ павінна ўлічваць гэта.

Краіны Трохмор’я не пагаджаюцца на скарачэнне выдаткаў на Супольную аграрную палітыку ЕЗ, яны дамагаюцца ўніфікацыі еўрапейскіх датацыяй для ўсіх краінаў супольнасці.

З міністрамі сельскай гаспадаркі Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Вугоршчыны, Літвы, Латвіі, Румыніі ды Польшчы, а таксама камісарам Вайцяхоўскім сустракаецца прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

IAR/PR/эж