Ёсць тры чарговыя выпадкі заражэння каронавірусам у Польшчы – паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Агулам пастаўлены дыягназ Covid-19 у 11 выпадках, пяць з іх – у нядзелю.
Хворыя знаходзяцца ў шпіталях у Рацібажы, Уроцлаве і Варшаве. Асобы, якія кантактаваліся з заражанымі, праходзяць каранцін.
Стан дваіх пацыентаў – цяжкі. Пацыентка ў Шчэціне вымагае інтэнсіўнай тэрапіі – паведаміў прэс-сакратар шпіталя Матэвуш Іжакоўскі:
- Я магу толькі сказаць, што стан здароўя заражанай каронавірусам жанчыны пагоршыўся. Яна вымагае інтэнсіўнай медычнай апекі. Акрамя гэтага, у інфекцыйным аддзяленні знаходзіцца адзін мужчына з вірусам. З учарашняга дня ёсць пяць новых пацыентаў з падазрэннем, у тым ліку адно дзіця.
У цяжкім стане знаходзіцца яшчэ адзін пацыент з Ніжнесілезскага ваяводства.
Па прычыне падазрэння каронавірусу ў адной з вучаніц адкліканыя заняткі ў тэхнікуме ў Гожаве Велькапольскім. У школе праводзіцца дэзынфекцыя. Пакуль гэта аднадзённая адкліканне заняткаў. Неўзабаве будзе прынятае рашэнне, што далей.
Ноччу з суботы на нядзелю ў жыццё ўвайшоў спецзакон аб змаганні з каронавірусам. Згодна з ім, асобы хворыя ці асоба, у якой выступае падазрэнне захворвання, могуць падлягаць абавязковай шпіталізацыі. У законе напісана, што ў мэтах супрацьдзеяння Covid-19 працадаўца можа загадаць працаўніку выконваць працу на адлегласці.
ав