Беларуская Служба

Польшча нязменна асуджае незаконную акупацыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля

17.03.2020 15:20
Польскае МЗС выдала заяву ў сувязі з шостай гадавінай анэксіі Крыма Расіяй.
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

«Мы паслядоўныя ў падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Мы падкрэсліваем наша пастаяннае абавязацельства не прызнаваць ні цяпер, ні ў будучыні незаконную анэксію Крыму», – чытаем у заяве.

Паводле польскага МЗС, незаконная анэксія Крыма, якая ажыццяўляецца Расійскай Федэрацыяй, уяўляе сабой сур'ёзную пагрозу міжнароднай бяспецы і прававому парадку, які гарантуе тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт усіх дзяржаў.

Польскі бок выказаў глыбокую занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека на паўвостраве ў выніку акупацыі Расійскай Федэрацыяй, уключаючы пераслед татарскай меншасці і ўкраінскамоўнай супольнасці. «Мы заклікаем Расійскую Федэрацыю даць неабмежаваны доступ у Крым міжнародным арганізацыям, якія сочаць за выкананнем правоў чалавека».

ав