Беларуская Служба

Музей Варшаўскага паўстання праводзіць віртуальныя экскурсіі

17.03.2020 16:23
У штодзённай прапанове – віртуальнае наведванне музею, урокі па гісторыі он-лайн для вучняў пачатковай і сярэдняй школ, гістарычныя лекцыі.
.
.Фэйсбук\Музею Варшаўскага паўстання

На час спынення працы ўстановаў культуры ў сувязі з пандэміяй каранавірусу многія пляцоўкі перанеслі сваю прапанову ў вірутальную рэчаіснасць. З панядзелку на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Музей Варшаўскага паўстання распачаў праграму трансляцый у рэальным часе.

У штодзённай прапанове – віртуальнае наведванне музею, урокі па гісторыі он-лайн для вучняў пачатковай і сярэдняй школ, гістарычныя лекцыі.

Дырэктар музею Ян Алдакоўскі гаворыць, што кожны знойдзе нешта для сябе:

- Мы лічым, што гэта час, калі маладыя людзі не павінны сустракацца, павінны гэты час правесці дома. Канешне, павінна быць крыху прыемнасцяў, але, акрамя забавы, павінна таксама быць навука. Мы прапануем сустрэчу з ведамі, не заўсёды школьнымі. У нас будуць музейныя лекцыі, але мы таксама хочам зрабіць лекцыі пра цікавыя справы, паказаць гістарычныя цікавінкі. Таксама мы запросім на інтэрнэт-варштаты.

Музей Варшаўскага паўстання з'яўляецца далёка не адзінай музейнай пляцоўкай, якая перайшла на такога віду працу. Таксама многія польскія тэатры прапаноўваюць спектаклі ў рэжыме он-лайн.