Беларуская Служба

30 тысяч палякаў чакаюць вяртання на радзіму

18.03.2020 11:34
На сённяшні дзень авіякампанія LOT арганізавала больш за 50 спецрэйсаў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Grand Warszawski/ Shutterstock

Дагэтуль каля 30 тысяч палякаў у розных частках свету чакаюць вяртання дадому. Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў у эфіры тэлебачання TVP, што ў дзень у рамках акцыі «Палёт дадому» («LOTdoDomu») самалёты Польскіх нацыянальных авіялініяў LOT перавозяць некалькі тысяч грамадзянаў краіны:

-Каля 5 тысяч штодня мы вяртаем дадому. Зараз у спісе тых, хто хоча вярнуцца знаходзіцца прыкладна 30 тысяч чалавек. Спіс увесь час змяняецца, бо пастаянна з’яляюцца новыя людзі, якія жадаюць вярнуцца на радзіму.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы дадаў, што планы эвакуацыі палякаў змяняюцца, бо частка аэрапортаў у некаторых краінах зачыненыя. Пачынаючы з нядзелі спецыяльнымі рэйсамі скарысталіся больш за 8 тысяч пасажыраў. На сённяшні дзень авіякампанія LOT арганізавала больш за 50 спецрэйсаў.

IAR/эж