На межах Польшчы зменшыліся чэргі. Як паведамлялася, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй Польшча ўвяла памежны кантроль на граніцы з Германіяй, Чэхіяй, Славакіяй і Літвой, адначасова закрыўшы межы для іншаземцаў за выключэннем замежных грамадзян, якія жывуць у краіне. З-за закрыцця межаў на граніцы стварыліся чэргі, перш за ўсё грузавых аўтамабіляў. Найбольшыя назіраюцца на мяжы з Германіяй, сказала прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы паручнік Агнешка Гольяс.
- Час чакання на перасячэнне мяжы зменшыўся. На мяжы з Чэхіяй, Славакіяй і Літвой рух транспарту адбываецца бесперашкодна. На КПП на мяжы з Германіяй назіраюцца чэргі – час чакання складае каля 6 гадзін, але гэта значна менш у параўнанні з папярэднімі днямі, у тым ліку з учарашнім днём.
Поўнасцю знікнулі чэргі на мяжы Польшчы з Беларуссю, Расіяй і Украінай, якая адначасова з'яўляецца знешняй мяжой ЕС. Памежная служба Польшчы заклікае грамадзян, якія перасякаюць граніцу, раней запаўняць гэтак званыя лакалізацыйныя карты. Іх бланкі можна спампаваць з сайта Галоўнай санітарнай інспекцыі Польшчы. У лакалізацыйных картах кожны, хто перасякае мяжу, пакідае свае асабістыя дадзеныя і адрас знаходжання ў Польшчы.
вс