Беларуская Служба

Палякі не панікуюць

19.03.2020 17:34
Больш за палову апытаных палякаў лічаць, што ўрад Польшчы дае сабе рады ў вайне з кранавірусам.
.
.PAP/Jakub Kaczmarczyk

Назіраецца істотнае пагаршэнне настрояў грамадства ў Італіі, непакой таксама расце і сярод немцаў, піша газета Rzeczpospolita. Захварэць караніврус зараз баяцца крыху больш за 35% палякаў, 67% італьянцаў і 41% немцаў. Такія дадзеныя вынікаюць з даследавання грамадскай думкі, якое каардынавала кампанія United Surveys. Група аналітычных асяродкаў, пад каардынацыя гэтай кампаніі, аналізуе меркаванне мас у сувязі з пандэміяй кранавіруса.

Характэрна, што палякі добра ацяняюць дзейнасць ураду па барацьбе з хваробай. Колькасць пазітыўных меркаванняў расце. Больш за палову апытаных палякаў лічаць, што ўрад Польшчы дае сабе рады ў вайне з кранавірусам, пісала Rzeczpsopolita.

эж