Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 18 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Такім чынам у краіне вірусам SARS-CoV-2 заражана 305 чалавек.
На сённяшні дзень у выніку развіцця хваробы COVID-19, якая з’яўляецца вынікам заражэння SARS-CoV-2, памерлі пяць чалавек. Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што ў бальніцах знаходзіцца 923 чалавекі, каля 22 тыс. ахопленыя каранцінам, а больш за 40 тыс. – эпідэміялагічным наглядам.
Медыцынскія і санітарныя службы правялі забор каля 11 тыс. 200 лабараторных пробаў. Цягам апошніх сутак зроблена больш за 1 тыс. 600 аналізаў.
вс