Беларуская Служба

Улады Варшавы адклалі спагнанне платы за арэнду камерцыйных памяшканняў

19.03.2020 18:18
Гарадскія ўлады прынялі рашэнне адтэрмінаваць арэндную плату і раскласці выплату запазычанасцяў у часе.
  .         . , 18  2020
Вуліцы Варшавы апусцелі. Раней тут было шмат турыстаў і жыхароў польскай сталіцы. Варшава, 18 сакавіка 2020 годаPAP/Andrzej Lange

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй плата за арэнду камерцыйных памяшканняў з гарадскога фонду нерухомасці будзе адкладзеная. Адпаведнае рашэнне прыняў гарсавет, каб падтрымаць прадпрымальнікаў, якія сутыкнуліся з эканамічнымі наступствамі пандэміі.

Тшаскоўскі сказаў, што гарадскія ўлады прынялі рашэнне адтэрмінаваць арэндную плату і раскласці выплату запазычанасцяў у часе. Акрамя таго, не будуць налічвацца працэнты за нясвоечасовую плату. Арандатары камерцыйных памяшканняў таксама змогуць скарыстацца пакетам дапамогі, падаўшы заяўку на зніжэнне арэнднай платы тэрмінам на адзін месяц.

Учора, 18 сакавіка, улады горада Холм у Люблінскім ваяводстве ў падтрымку прадпрымальнікаў прынялі рашэнне аб прыпыненні збору арэнднай платы за памяшканні, якія належаць гораду.

вс