Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы падзякаваў палякам за захаванне каранціна

19.03.2020 19:01
«Палякі дысцыплінаваныя і выконваюць загады каранціна».
  (  )
Матэвуш Маравецкі (на першым плане) выходзіць з пасяджэння ўрадавай антыкрызіснай групыPAP/Mateusz Marek

«Палякі дысцыплінаваныя і выконваюць загады каранціна», – сказаў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі па выніках пасяджэння ўрадавай антыкрызіснай групы.

Кіраўнік польскага ўраду ўдакладніў, што больш за 99% людзей, якія знаходзяцца на каранціне, выконваюць адпаведныя правілы і застаюцца дома.

«Агульнанацыянальны каранцін усё яшчэ неабходны, каб тыя, хто быў на яго адпраўлены, працягнулі прытрымлівацца адпаведных працэдур. Я вельмі ўдзячны ім за гэта. 99,5% палякаў – гэта самы лепшы паказчык у Еўропе – прытрымліваюцца спецрэжыма», – адзначыў польскі прэмʼер.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Польшчы, каранцінам у краіне ахопленыя 32 тыс. чалавек, якія знаходзяцца пад кантролем паліцыі і санітарных службаў.

вс