Беларуская Служба

Больш за 92% польскіх школаў перайшлі на дыстанцыйнае навучанне

20.03.2020 10:22
Міністр адукацыі Польшчы Дар'юш Пянткоўскі нагадаў, што каранцін – гэта не канікулы.
Zasady kwarantanny domowej (Ministerstwo Zdrowia)
Zasady kwarantanny domowej (Ministerstwo Zdrowia)Ministerstwo Zdrowia

У сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса з панядзелка польскія школы былі зачыненыя. Заняткі павінны праходзіць праз інтэрнэт. Настаўнікі і вучні могуць карыстацца сэрвісам «аддаленыя ўрокі» на сайце gov.pl, комплексы заданняў, штодня публікуюцца на сайце Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі, і сайтах платформаў для навучання. Таксама польскімі настаўнікамі практыкуюцца ўрокі праз Skype, вучні атрымліваюць заданні пры дапамозе мэсэнджараў. Міністр адукацыі Польшчы Дар'юш Пянткоўскі нагадаў, што каранцін – гэта не канікулы:

- Настаўнікі адгукнуліся на наш зварот. Перапынак з-за каранціну – гэта не чарговыя канікулы, а асаблівы час, калі мы павінны перайсці на іншую форму навучання.

Дарʼюш Пянткоўскі заявіў, што больш за 92% школ у цяперашні час працуюць у дыстанцыйным рэжыме навучання. Міністр удакладніў, што пакуль адсутнічаюць нарматыўныя акты, якія дазвалялі бы настаўнікам падчас дыстанцыйнага навучання ставіць вучням адзнакі.

У першую чаргу, дыстанцыйнае навучанне накіраваная на тое, каб зацікавіць школьнікаў сваім прадметам і паўтарыць, пашырыць веды. Праграмная аснова не рэалізуецца, але Міністэрства адукацыі працуе над вырашэннем гэтага пытання.
Таксама ў Польшчы пакуль не паўстала неабходнасць пераносу даты выпускных экзаменаў.

PR24/эж