Беларуская Служба

Кітай аддзячыць Польшчы за дапамогу ў змаганні з пандэміяй

20.03.2020 12:20
У Польшчы было пацверджана 378 выпадкаў каранавіруса, стала вядома аб шостым лятальным сыходзе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/STR

Пекін дашле Польшчы тэсты на каранавірус, а таксама шэраг ахоўныя сродкаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Польшчы па выніках тэлефонных перамоваў міністра Яцэка Чапутовіча з амбасадарам КНР у Варшаве Лю Гуанюанэм.

Паднябесная бясплатна перадасць у Польшчу каля 10 тысяч тэстаў на COVID-19, а таксама дзясяткі тысяч масак, ахоўных касцюмаў, медычных акуляраў і іншых сродкаў супрацьвіруснай абароны.

«Падзякаваўшы за прадстаўленую дапамогу, міністр Яцэк Чапутовіч звярнуў увагу на неабходнасць працягу супрацоўніцтва з кітайскім бокам, у тым ліку з мэтай далейшага абмену вопытам у барацьбе з пандэміяй», – гаворыцца ў камюніке МЗС Польшчы.

«Нягледзячы на тое, што барацьба з вірусам у Кітаі не скончылася, была прынятая пастанова праявіць у дачыненні да Польшчы салідарнасць і падтрымаць нашу краіны пастаўкай тэстаў на выяўленне COVID-19 і сродкаў медычнай бяспекі», – адзначылі польскія дыпламаты.

Станам на 20 сакавіка ў Польшчы было пацверджана 378 выпадкаў каранавіруса, стала вядома аб шостым лятальным сыходзе.

PR24/эж