Беларуская Служба

Польскія жаўнеры масава і добраахвотна здаюць кроў

20.03.2020 14:58
Амаль удвая скарацілася колькасць донараў, Нацыянальны цэнтр крыві заклікаў палякаў адгукнуцца на востры недахоп донараў. 
Koronawirus w Polsce. Karetka na terenie Uniwersyteckiego Szpitala Klinicznego w Białymstoku
Koronawirus w Polsce. Karetka na terenie Uniwersyteckiego Szpitala Klinicznego w BiałymstokuPAP/Artur Reszko

Праз эпідэмію каранавіруса рэгіянальныя цэнтры донарства крыві апынуліся ў цяжкім становішчы. Амаль удвая скарацілася колькасць донараў. Нацыянальны цэнтр крыві заклікаў палякаў адгукнуцца на недахоп донараў. Адклікнуліся, у прыватнасці, жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны і курсанты Ваеннай акадэміі.

Напрыклад, дзейнасць рэгіянальнага цэнтру донарства ў Варшаве падтрымліваюць салдаты 6-й Мазавецкай Брыгады Тэрытарыяльнай Абароны. Малодшы лейтэнант Ёланта Мацяшэй з камандавання брыгады паведаміла, што пра гатовасць здаць кроў заявілі некалькі дзясяткаў жаўнераў тэрытарыяльнай абароны:

-Сёння нашы салдаты аддаюць кроў у Радаме і ў Плоцку. Чарговыя добраахвотнікі далучацца да акцыі ў панядзелак у Варшаве. Такім чынам мы хочам падтрымаць медычныя службы і людзей у патрэбе.

Салдаты Мазавецкай брыгады ўжо шмат месяцаў падтрымліваюць рэгіянальныя цэнтры Донарства крыві. Летась яны аддалі 125 літраў крыві.

Тым часам у Польшчы было праведзена 13 тысяч тэстаў на наяўнасць каранавіруса. Станам на 20 сакавіка было выяўлена 378 выпадкаў захворвання, шэсць з іх скончыліся лятальна.

IAR/эж