Беларуская Служба

Малыя фірмы як толькі могуць дапамагаюць шпіталям

20.03.2020 17:58
Падчас стану эпідэміялагічнай пагрозы фірмы не забываюць аб сацыяльнай адказнасці бізнесу.
Szpital Wojewódzki w Łomży
Szpital Wojewódzki w ŁomżyPAP/Artur Reszko

Больш за сто комплексных абедаў у дзень перадае адзін з рэстаратараў медперсаналу абедзвюх шпіталяў Радама. Мясцовыя ўлады ствараюць базу крам, якія бясплатна дастаўляюць пакупкі. Падчас стану эпідэміялагічнай пагрозы фірмы не забываюць аб сацыяльнай адказнасці бізнесу.

У складанай сітуацыі лекары і медсёстры могуць разлічваць на падтрымку кампаніяў, устаноў і прыватных асоб. Напрыклад, уладальнікі аднаго з радамскіх рэстаранаў палічылі, што скардзіцца і падлічваць страты ўжо няма сэнсу. «Мы вырашылі дзейнічаць», – тлумачыць менеджар установы Багуслава Вільчыньска:

-Мы вырашалі ў першую чаргу дапамагчы тым, хто патрабуе гэтай дапамогі. Наш калектыў добра выканаў сваё заданне. Гэта штосьці, што моцна яднае – трэба дапамагаць адзін аднаму, бо дабро вяртаецца.

Падтрымку адчуваюць медыкі па ўсёй Польшчы. Харчаванне атрымліваюць сярод іншых лекары і медсёстры люблінскіх больніцаў, а фірма, якая вырабляе сокі ў Вадаваіцах, дастаўляе харчаванне ва ўсе тамтэйшыя інфекцыйныя лякарні.

IAR/эж