Намеснік старшыні Сената Польшчы ад кіроўнай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» Станіслаў Карчэўскі накіраваны на працу ў павятовую (раённую) бальніцу ў горадзе Новэ-Мяста-над-Піліцон (Nowe Miasto nad Pilicą), які размешчаны ў 80 км на поўдзень ад Варшавы. Станіслаў Карчэўскі з'яўляецца хірургам, у папярэднім скліканні парламента быў старшынём Сената. На працу ў бальніцу Карчэўскі накіраваны па загадзе Мазавецкага ваяводы (адміністрацыйны цэнтр горад Варшава).
Сенатар заклікаў сваіх калег-лекараў адкласці ўсе свае справы і прыступіць да барацьбы з эпідэміяй.
- Лекараў не хапае, усе, хто можа працаваць, павінен працаваць. Гэта вельмі важна, каб усе медыкі ўключыліся ў барацьбу з эпідэміяй. А нас застаецца на полю боя ўсё менш і менш.
Учора ўлады Польшчы афіцыйна абʼявілі на тэрыторыі ўсёй дзяржавы эпідэмію. У сувязі з гэтым ваяводы могуць абвесціць так званую грамадзянскую мабілізацыю і па загадзе накіраваць прадстаўнікоў некаторых прафесійных груп, напрыклад, медыкаў, на барацьбу з эпідэміяй.
Тым часам працягваецца эвакуацыя пацыентаў бальніцы ў горадзе Новэ-Мяста-над-Піліцон, куды быў накіраваны віцэ-старшыня Сенату. Як аказалася, некалькі медыкаў і пацыентаў заражаныя каранавірусам. Пацыентаў перавозяць у бліз размешчаныя шпіталі, а таксама ў Варшаву.
вс
на фота: Станіслаў Карчэўскі ў студыі Трэцяга каналу Польскага радыё