70% грамадзян Польшчы лічаць, што прэзідэнцкія выбары ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса неабходна перанесці. 18% рэспандэнтаў не маглі выказаць меркавання па гэтаму пытанню, 12% апытаных лічаць, што няма неабходнасці ў пераносе выбараў. Апытанне было праведзенае сацыялагічным інстытутам Pollster па замове газеты Super Express.
Першы тур выбараў запланаваны на 10 мая, а магчымы другі – на 24 мая.
Пераносу выбараў патрабуе апазіцыя, у сваю чаргу кіруючыя колы заяўляюць, што няма неабходнасці ў пераносе галасавання.
вс