Беларуская Служба

Урад уводзіць чарговыя абмежаванні: сядзець дома, больш за два чалавекі не збірацца

24.03.2020 14:38
Дазваляецца пакідаць жытло толькі з мэтай наведвання крамы, аптэкі, лекара, а таксама, каб трапіць на працу.
Ulice Krakowa opustoszałe z powodu pandemii koronawirusa
Ulice Krakowa opustoszałe z powodu pandemii koronawirusaPAP/Łukasz Gągulski

Польскі ўрад уводзіць абмежаванні на перасоўванне грамадзян. Гэта чарговыя крокі ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса.

У сілу ўступае забарона на знаходжанне разам большых за двух чалавек. Урад у чарговы раз заклікаў жыхароў Польшчы заставацца дома. Гаворка ідзе пра пазбяганне залішняй актыўнасці на вуліцы. Дазваляецца пакідаць жытло толькі з мэтай наведвання крамы, аптэкі, лекара а таксама, каб трапіць на працу.

Прынятыя абмежаванні, якія тычацца працы грамадскага транспарту: у салоне зможа знаходзіцца не больш людзей, чым палова ўсіх месцаў для сядзення.

«Мы ўвесь час назіраем рост ліку хворых. Гэта вельмі трывожна. Мы павінны ажыццявіць чарговыя крокі, каб спыніць вірус», – заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі пасля пасяджэння ўрадавага антыкрызіснага штаба.

Пакуль уведзены да 11 красавіка.

IAR/эж