Кітай дапаможа Польшчы ў барацьбе з каранавірусам. Заўтра ў Польшчы прызямліцца першы самалёт з КНР з медыцынскай апаратурай і аснаджэннем. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Раней кіраўнік польскай дзяржавы размаўляў пра дапамогу з прэзідэнтам Кітая.
- Ужо заўтра першы самалёт з дапамогай прызямліцца ў Польшчы. Цягам бліжэйшых дзён прыбудуць чарговыя самалёты. Акрамя таго, дадаткова ў краіне мы пачынаем вытворчасць медыцынскіх тавараў і апаратуры. Я спадзяюся, што з пэўнай нястачай у медыцынскай галіне мы справімся хутка.
На 14:30 паводле польскага часу (16:30 паводле беларускага) у сераду, 25 сакавіка, у Польшчы выяўлена 957 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 13 чалавек.
вс