Беларуская Служба

Міністр сельскай гаспадаркі заклікае не зачыняць кірмашы

26.03.2020 12:34
Палітык звярнуўся да кіраўнікоў рынкаў з просьбай, як мага хутчэй азнаёміцца з гэтымі рэкамендацыямі і аднавіць працу тых месцаў, якія ўжо зачыненыя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay

Ян Кшыштаф Арданоўскі звярнуўся да мясцовых уладаў, з заклікам пакінуць адчыненымі кірмашы. Міністр сельскай гаспадаркі адзначыў, што гэтыя месцы надзвычай важныя як для фермераў, так і для іх сем'яў, якія прадаюць там сваю прадукцыю, а таксама для спажыўцоў, якія ў гэты цяжкі час маюць доступ да якаснай ежы.

Ян Кшыштаф Арданоўскі заявіў, што рынкі і кірмашы павінны функцыянаваць, калі будуць выконвацца абмежавальныя нормы, апублікаваныя на сайце галоўнага санітарнага інспектара і міністэрства. Палітык звярнуўся да кіраўнікоў рынкаў з просьбай, як мага хутчэй азнаёміцца з гэтымі рэкамендацыямі і аднавіць працу тых месцаў, якія ўжо зачыненыя. Арданоўскі падкрэсліў, што гаворка ідзе толькі аб тых частках кірмашоў, дзе гандлююць харчамі:

-Прашу прабачэння, але мы не будзем гандляваць кітайскімі шмоткамі і абуткам. Гэта пачакае, бо ў нас трывога, крызіс, няшчасце, якое кранае нас усіх. Аднак гандаль прадуктамі харчавання, пры выкананні суровых эпідаміялагічных нормаў, можа працягвацца.

Міністр сельскай гаспадкрі заклікаў спажыўцоў купляць польскую ежу, каб у цяжкі перыяд падтрымаць айчынных аграрыяў.

Нагадаем, Польшча функцыянуе ва ўмовах стану эпідэміі. 26 сакавіка ў краіне налічвалася больш за 1000 выпадкаў каранівруса, 14 чалавек памерлі ў выніку гэтай хваробы.

IAR/эж