З 6 красавіка да 58 павялічылася колькасць лабараторыяў, якія праводзяць генетычнае тэставанне на наяўнасць у арганізме каранавіруса. Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч паведаміў журналістам, што працаздольнасць сістэмы абследаванняў – каля 10 тысяч тэстаў у суткі:
- На працягу апошніх содняў было праведзена прыкладна 6 тысяч тэстаў. Працаздольнасць нашых лабаротырыяў 10 тысяч. Нагадаем, міністр аховы здароўя не загадвае праводзіць тэсты, гэтым займаюцца лекары. Павелічэння аперацыйных магчымасцяў нашых лабараторыяў – гэта інфармацыя для лекараў і санітарна-эпідэміялагічных службаў. Падкрэсліваю, менавіта лекары вырашаюць, каму праходзіць гэты тэст.
Мы, як міністэрства, забяспечваем тэстамі. Я вас упэўніваю, тэстаў на каранавірус хапае.
Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя ўдакладніў, што ў Польшчы ўжо ёсць больш за 300 тысяч тэстаў, а больш за 500 тысяч былі замоўлены.
IAR/эж