За мінулыя суткі пажарныя выязджалі на 2752 выклікаў. Прэсавы сакратар начальніка Дзяржаўнай пажарнай варты, старэйшы капітан Кшыштаф Батарскі, паведаміў, што амаль 1,5 тысячы выклікаў тычыліся пажараў, назіраецца сезоннае павелічэнне колькасці загаранняў:
-За апошнія суткі загінула два чалавекі. Першую ахвяру пажару ратавальнікі выявілі ў кватэры ў Сьвентакшыскім ваяводстве. Другую ахвяру ратавальнікі знайшлі пасля пагашэння пажару травы, гэта адбылося ў Цешыньскім павеце Сілезскага ваяводства.
Капітан Кшыштаф Батарскі дадаў, што пажарныя таксама забяспечваюць вайсковыя вучэнні «Defender Europe» на палігоне ў Драўску-Паморскім. Пажарныя 13 разоў выязджалі на травяныя пажары, якія менавіта ў красавіку прыносяць самыя вялікія спусташэнні.
Апроч гэтага Пажарная варта Польшчы бесперапынна ўдзельнічае ў барацьбе з наступствамі эпідэміі каранавіруса. Больш за 2 тысячы пажарных дастаўляюць медыкаменты людзям, якія знаходзяцца на каранціне, арганізоўваюць распаўсюд сродкаў асабістай абароны і сродкаў дэзынфекцыі.
IAR/эж