Беларуская Служба

Новым віцэ-прэм'ерам Польшчы стала міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч

09.04.2020 13:30
Яна заняла месца Яраслава Говіна, які на гэтым тыдні падаў у адстаўку.
Ядвіга Эмілевіч PAP/Piotr Nowak

Прэзідэнт Анджэй Дуда паклікаў на пасаду віцэ-прэм'ера Польшчы міністра развіцця Ядвігу Эмілевіч. Яна заняла месца Яраслава Говіна, які на гэтым тыдні падаў у адстаўку.
Яраслаў Говін узначальвае партыю «Паразуменне», якая стварае кааліцыю правых сіл з кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць». Ён сышоў з ураду пасля таго, як не падтрымаў ідэю кіроўнай партыі аб карэспадэнцыйных прэзідэнцкіх выбарах. Ядвіга Эмілевіч таксама зʼяўляецца чальцом «Паразумення».

-У прысутнасці прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага адбылося адкліканне віцэ-прэмʼера Яраслава Говіна, які падаў у адстаўку, і пакліканне на пасаду міністр развіцця Ядвігу Эмілевіч. Гэта ўжо факт, гэта змены, якія ва ўрадзе ўжо наступілі. Спадзяюся, што гэта ніякім чынам не паўплывае на барацьбу з каранавірусам і на рэалізацыю нармальных заданняў ураду, а самым галоўным з іх зʼяўляецца ахова жыцця і здароўя палякаў.

Прэзідэнт Польшчы сказаў, што знаходзіцца ў сталым кантакце з урадам і супрацоўнічае з ім у справе эпідэміі каранавірусу і супрацдзеянні яго наступствам.

ав