Падчас жалобнай цырымоніі вянкі ля помніка прэзідэнту Леху Качыньскаму ўскладуць прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі а таксама міністры. Вянкі і знічы будуць ускладзеныя таксама перад помнікам ахвярам Смаленскай катастрофы на варшаўскай Плошчы Пілсудскага.
Ва ўрачыстасцях таксама прымае ўдзел брат загінуўшага прэзідэнта, старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі. Качыньскі зʼявіўся ля помніка ахвярам катастрофы а 8.41. Менавіта ў гэты час 10 гадоў таму польскі ўрадавы борт Ту-154М пацярпеў крушэнне, забраўшы на той свет 96 прадстаўнікоў польскай палітычнай і ваеннай эліты, у тым ліку прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонку Марыю. Урадавая дэлегацыя накіроўвалася на жалобныя мерапрыемствы з нагоды 70-ай гадавіны «Катыньскага злачынства».
Ва ўмовах эпідэміі каранавіруса ў Польшчы жалобныя ўрачыстасці прысвечаныя 10-ай гадавіне авіякатасстрофе ўрадавага самалёту праходзяць у надзвычай сціплым фармаце, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністрэрства аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічных службаў.
PR24/эж