Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай Агатай Карнхаўзер-Дудай павіншавалі палякаў з надыходзячым Вялікаднем. Прэзідэнцкая пара пажадала грамадзянам краіны мірнага, поўнага ўзаемнага цяпла, надзеі і святла Вялікадня.
Прэзідэнт і першая ледзі таксама пажадалі, каб сёлетні Вялікдзень быў здаровым і бяспечным, нагадаўшы, што свята ў гэтым годзе будзе іншым чым звычайна ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. «Сёлета Вялікдзень будзе іншым – не будзе тысяч вернікаў у касцёлах, не будзе традыцыйных візітаў, сустрэч і святочных паездак да сям'і. І таму больш важнымі будуць віншаванні, перададзеныя здалёк, для ўсіх нашых блізкіх, родных і сяброў», – адзначыла прэзідэнцкая пара.
Анджэй Дуда і Агата Карнхаўзер-Дуда таксама заклікалі не забываць аб пажылых, маламаёмасных і адзінокіх людзях.
вс