Беларуская Служба

«Мы, палякі, заўсёды будзем памятаць пра Катынь»

13.04.2020 12:24
13 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства.
        ,    ,       10  2010
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў са зваротам да народу, у якім назваў «трагедыяй, якую нельга ўявіць» крушэнне прэзідэнцкага самалёта 10 красавіка 2010 года пад СмаленскамPAP/Radek Pietruszka

13 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства. Роўна 30 гадоў таму назад Савецкі Саюз прызнаўся ў здзяйсненні гэтага злачынства. У спецыяльным камюніке ТАСС было афіцыйна пацверджана, што польскія ваеннапалонныя былі расстраляныя ўвесну 1940 года органамі НКУС.

З нагоды чарговай гадавіны гэтай трагічнай даты прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуўся з пасланнем да народу.

«Мы, палякі, заўсёды будзем памятаць пра Катынь», – зазначыў кіраўнік краіны. Ён напісаў, што цяпер, у 80-ю гадавіну гэтага злачынства, з-за эпідэміі каранавіруса гэтая дата адзначаецца ў віртуальнай форме. Паводле прэзідэнта, «Катынь застаецца сімвалам, без якога немагчыма зразумець гісторыі Польшчы».

У пасланні Анджэй Дуда падкрэсліў, што назва Катынь «нагадвае пра звыш 20 тыс. нашых суайчыннікаў, забітых НКВД у выніку генацыду». Польскі прэзідэнт нагадаў, што ахвярамі сталінскага злачынствы сталі ваеннапалонныя і палітвязні: мабілізаваныя афіцэры запасу Войска Польскага, салдаты Корпуса памежнай аховы, супрацоўнікі Дзяржаўнай паліцыі і чыноўнікі. «Гэта былі людзі рознага веравызнання, грамадзянскіх прафесій і поглядаў, якія прадстаўлялі сабой эліту адроджанага народа», – напісаў Анджэй Дуда.

Закончыў Анджэй Дуда пасланне словамі: «Гонар і слава героям! Вечная памяць загінулым за незалежную Польшчу!».

Віртуальнае адзначэнне трагічнай даты можна ўбачыць, прайшоўшы па спасылцы

вс

на фота: Анджэй Дуда падчас звароту 10 красавіка, у 10-ю гадавіну авіякатастрофы пад Смаленскам