13 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства, устаноўлены Сеймам краіны ў 2007 годзе з мэтай ушанавання памяці польскіх ваеннапалонных, забітых НКВД у 1940 годзе. Гэтая дата звязаная з угодкамі апублікавання 13 красавіка 1943 года Германіяй афіцыйнай інфармацыі аб адкрыцці ў Катыні масавых пахаванняў. Праз два дні маскоўскае радыё агучыла версію савецкіх уладаў, што ў Катынскім злачынстве вінаватыя немцы, якія здзейснілі яго ў 1941 годзе. Гэтую версію на працягу доўгіх гадоў распаўсюджвала камуністычная прапаганда, а ўслед за ёй – улады ПНР.
Катынская злачынства – гэта забойства супрацоўнікамі НКУС па загадзе Сталіна амаль 22 тыс. польскіх афіцэраў, паліцэйскіх, юрыстаў, выкладчыкаў, дзяржаўных служачых і зняволеных лагераў і турмаў, размешчаных у заходніх частках Беларусі і Украіны.
Палякі былі расстраляныя паводле пастановы Палітбюро ЦК КПСС ад 5 сакавіка 1940 года. Расстрэлы адбываліся з красавіка па май 1940 года ў Катыні, Харкаве і Медным. Палонных забівалі стрэлам у патыліцу. Савецкі Саюз прызнаў, што здзейсніў Катынскага злачынства толькі праз 50 гадоў – 13 красавіка 1990 года.
У 2000 годзе ў Харкаве, Катыні і Медным былі адкрытыя польскія мемарыяльныя могілкі.
вс
на фота: уваход на польскія мемарыяльныя могілкі ў Катыні