Беларуская Служба

За нядзелю польская паліцыя аштрафавала 1004 чалавек за парушэнне рэжыму самаізаляцыі

13.04.2020 17:24
За парушэнне рэжыму самаізаляцыі пагражаюць высокія штрафы – да некалькі тысяч злотых.
    ,
Перад каталіцкім Вялікаднем паліцыя заявіла, што святы не з'яўляюцца выклучэннем і што будзе правяраць мэтазгоднасць знаходжання людзей на вуліцыPAP/Grzegorz Momot

За нядзелю польская паліцыя праверыла больш за 125 тыс. чалавек, якія адбываюць двухтыднёвы каранцін дома. У гэты ж дзень паліцэйскія аштрафавалі 1004 чалавек за парушэнне рэжыму самаізаляцыі, у 514 выпадках справы былі перададзеныя ў суд. У Польшчы грамадзянін можа адмовіцца прыняць штраф – у такім выпадку паліцыя накіроўвае справу на разгляд у суд.

Як паведамлялася, перад каталіцкім Вялікаднем паліцыя заявіла, што святы не з'яўляюцца выключэннем і што будзе правяраць мэтазгоднасць знаходжання людзей на вуліцы. За парушэнне рэжыму самаізаляцыі пагражаюць высокія штрафы – да некалькі тысяч злотых.

вс